BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Трамп абвясціў пра мыта 30% на тавары з Еўразвязу

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў пра ўвядзенне мытных пошлін 30% на тавары з Еўразвязу і Мексікі. Яны пачнуць дзейнічаць з 1-га жніўня.

Фота: Shutterstock

“З 1 жніўня мы будзем спаганяць з Еўрапейскага Звязу мыта ўсяго толькі 30% на прадукцыю ЕЗ, якая пастаўляецца ў ЗША, асобна ад сектаральных тарыфаў,” — напісаў Трамп у лісце на імя кіраўніцы Еўракамісіі Урсулі фон дэр Ляен. Гэты ліст прэзідэнт ЗША апублікаваў на сваёй старонцы ў TruthSocial. Таксама Трамп зрабіў такую ж заяву перад журналістамі.

Урсула фон дэр Ляен ужо пракаментавала гэтую заяву. Яна ўпэўнена, што новыя тарыфы на экспарт з ЕЗ нанясуць шкоду бізнесу і спажыўцам па абодва бакі Атлантыкі. Палітык не выключыла прыняцца мераў у адказ.