Дональд Трамп заявіў Уладзіміру Зяленскаму на напружанай сустрэчы ў пятніцу, што пакуль не мае намеру пастаўляць ракеты вялікай дальнасці «Тамагаўк». Пра гэта паведамляе амерыканскае навіннае выданне Axios (Эксіос) са спасылкай на дзве крыніцы, знаёмыя з сустрэчай.

Трамп ясна даў зразумець, што яго прыярытэт зараз — дыпламатыя, і, па яго меркаванні, пастаўкі «Тамагаўкаў» могуць яе падарваць. Адна з крыніц адзначыла, што сустрэча «была няпростай», у той час як другая проста сказала, што «яна была дрэннай».
«Ніхто не крычаў, але Трамп быў жорсткім», — паведаміла першая крыніца. «Падчас размовы Трамп ясна даў зразумець Зяленскаму, што на дадзены момант украінскі лідар не атрымае ракеты вялікай дальнасці», — паведамляе выданне.
Нагадаем, што на прэс‑канферэнцыі адразу пасля сустрэчы Зеленскі сказаў пра пастаўкі «Тамагаўкаў» (Цытата): «Мы вырашылі, што не будзем пра гэта гаварыць, бо ніхто не хоча эскалацыі. Злучаныя Штаты не хочуць эскалацыі. У нас не будзе адказаў на гэтыя пытанні».
Беларускае Радыё Рацыя






