Дональд Трамп анансаваў сустрэчу з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, які зараз знаходзіцца ў ЗША. Учора Зяленскі сустракаўся з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам і кандыдатам ад Дэмакратычнай партыі на прэзідэнцкіх выбарах 5 лістапада Камалай Харыс. Па выніках сустрэчы Байдэн аб’явіў аб прадастаўленні Кіеву новай ваеннай дапамогі на суму больш за 8 мільярдаў даляраў.

Пасля гэтага аб рашэнні сустрэнецца з Зяленскім публічна заявіў і Трамп. Хоць раней ён крытыкаваў Зяленскага і выказваў сумневы ў здольнасці Кіева выйграць вайну з Расеяй, нагадвае Reuters. “Прэзідэнт Зяленскі папрасіў аб сустрэчы са мной, і я сустрэнуся з ім заўтра раніцай каля 9:45 у Trump Tower” у Нью-Ёрку, сказаў Трамп.






