BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Трамп хоча наведаць Кітай неўзабаве пасля інаўгурацыі

Дональд Трамп паведаміў дарадцам, што хоча наведаць Кітай пасля ўступлення на пасаду, імкнучыся паглыбіць адносіны з Сі Цзіньпінам. Аб гэтым піша The Wall Street Journal са спасылкай на дасведчаныя крыніцы. Падчас свайго першага прэзідэнцкага тэрміна Трамп наведаў Пекін амаль праз год пасля ўступлення на пасаду.

Фота: Andrew Harnik/AP

Хаця памочнікі Трампа папярэдзілі, што рашэнне аб паўторным візіце яшчэ не прынята, аднак адзін з людзей, знаёмых з ходам абмеркавання, сказаў, што Трамп выказаў зацікаўленасць у паездцы ў Кітай у першыя 100 дзён свайго знаходжання на пасадзе.

Па дадзеных крыніц, Трамп і Сі праз сваіх прадстаўнікоў абмеркавалі асабістую сустрэчу, прычым адзін з варыянтаў прадугледжвае, што будучы амерыканскі прэзідэнт запросіць кітайскага лідара ў ЗША.

Як нагадвае WSJ, Трамп паабяцаў увесці тарыфы да 60% на імпарт з Кітая, таму Пекін вельмі зацікаўлены ва ўдзеле ў перамовах, каб прадухіліць ці хаця б запаволіць абяцанае павышэнне тарыфаў. Сустрэча паміж двума лідарамі, паводле слоў чыноўнікаў, можа дапамагчы запусціць гэты працэс.