Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп даў Украіне дазвол на выкарыстанне дальнабойнай зброі для ўдараў па тэрыторыі Расеі. Пра гэта заявіў спецыяльны пасланнік прэзідэнта па Украіне Кіт Келаг у інтэрв’ю Fox News, адзначыўшы, што гэтае рашэнне падтрымліваюць і іншыя прадстаўнікі адміністрацыі Трампа.

Адказваючы на пытанне, ці лічыць кіраўнік ЗША магчымым прымяненне Кіевам дальнабойнай зброі па Расеі, Келог сказаў:
«Я думаю, што, прачытаўшы тое, што ён (Трамп) сказаў, а таксама віцэ-прэзідэнт Вэнс і дзяржсакратар Рубіа, адказ — так. Выкарыстоўвайце магчымасць наносіць удары на вялікай адлегласці. Ніякіх забароненых месцаў не існуе».
У той жа час ён удакладніў, што Пентагон не заўсёды даваў дазвол на такія атакі.
Паводле The Wall Street Journal, Трамп таксама паведаміў прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму пра гатоўнасць зняць абмежаванні на ўдары амерыканскай зброяй па тэрыторыі РФ. Аднак, як адзначае выданне, гэта былі толькі словы, без канкрэтных абавязацельстваў з боку Белага дому.






