Падчас дзяржаўнага ўрачыстага прыёму ў Белым доме прэм’ер Ізраіля Біньямін Нетаньяху ўручыў прэзідэнту ЗША Дональду Трампу ліст, у якім афіцыйна вылучыў яго кандыдатам на Нобелеўскую прэмію міру.

Намінацыю каментуе беларускі актывіст з Ізраіля Барыс Балтэ:
– Не сам Нетаньяху яго вылучыў, яго вылучылі мясцовыя ўлады округа Шарон у Самарыі пасля вайны ў Іране і вырашэння ядзернай праблемы, плюс за яго пагадненне Аўрама, далучэння да яго Лівана і нават Арменіі з Азербайджанам. Гэта вельмі важна для постсавецкай прасторы, у тым ліку для Беларусі.
Паводле Балтэ, беларускія дэмсілы ў выгнанні могуць скарыстацца такім вылучэннем і таксама намінаваць Трампа, каб актывізаваць далейшы выхад палітвязняў у Беларусі, які меў месца пры нядаўнім візіце Кіта Келага у Беларусь:
– Лобі ў Літве, ці Польшчы, ці недзе яшчэ ставіць гэта ў заслугу Трампу, кажуць, мы таксама хочам вылучыць яго на Нобелеўскую прэмію міру з-за таго, што ён пачаў вызваляць беларускіх палітвязняў. Калі гэта будзе не разавая акцыя, то гэта сапраўды можа добра паспрыяць для нашых палітвязняў, якіх зараз катуюць за рэжымнымі кратамі.
Вядома, што 10 траўня ЗША выступілі пасярэднікам у спыненні ракетнага супрацьстаяння паміж Індыяй і Пакістанам. Пасля гэтага Ісламабад афіцыйна падтрымаў кандыдатуру Трампа на Нобелеўскую прэмію.
Барыс Балтэ не выключае, што намінальная ініцыятыва, нават калі яна не прывядзе да прысуджэння ўзнагароды, можа адкрыць новыя каналы ўплыву на сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






