BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Трамп можа адсунуць Украіну на другі план з-за Ірана

Прэзідэнт Злучаных Штатаў можа змяніць фокус увагі ЗША з Украіны на Блізкі Усход з-за эскалацыі канфлікту з Іранам, піша Politico.

Дональд Трамп
Дональд Трамп

Аналітыкі адзначаюць, што цяпер будзе вельмі цяжка прымусіць Трампа аднавіць намаганні па стрымліванні Уладзіміра Пуціна ва Украіне, бо ЗША могуць быць уцягнуты ў працяглы канфлікт на Блізкім Усходзе.

У выніку Украіна можа страціць амерыканскую зброю, неабходную для адбіцця штодзённых ракетных удараў Расеі, бо значная частка яе будзе выкарыстана супраць Ірана.

Беларускае Радыё Рацыя