На фоне пратэстаў супраць антыіміграцыйных рэйдаў федэральныя ўлады ЗША вырашылі ў два разы павялічыць колькасць нацгвардзейцаў у Лос-Анджэлесе — да 4000 чалавек.

Пра гэта ў сацсетках напісаў губернатар штата Каліфорнія Гэвін Ньюсам. Таксама амерыканскія СМІ пішуць, што ў горад накіруюць 700 марпехаў.
Дональд Трамп прыгразіў павялічыць у горадзе колькасць сілавікоў, якія падначальваюцца федэральным, а не мясцовым уладам. Таксама ён прыгразіў сілай дэманстрантам, калі яны будуць выяўляць “непавагу” да жаўнераў.
Супрацьстаянне ў Лос-Анджэлесе працягваецца ўжо некалькі дзён.