Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што гатовы разгледзець магчымасць дэпартацыі свайго былога саюзніка Ілана Маска ў Паўднёвую Афрыку. У адказ на пытанне, амерыканскім лідар нават пагражаў нацкаваць на Маска ягоную былую структуру — Дэпартамент па ўрадавай эфектыўнасці.
Маск сістэматычна крытыкуе падатковы законапраект Трампа, які паступіў у Сенат. Бізнесмену не падабаецца, што дакумент прадугледжвае рост дзярждоўгу. Паводле Трампа, сапраўдная прычына незадаволенасці Маска ў тым, што законапраект ліквідуе праграму Джо Байдэна, якая прадугледжвае падатковыя льготы для пакупнікоў электрамабіляў.
Маск нарадзіўся ў ПАР. У 2002 годзе ён стаў грамадзянінам ЗША, папярэдне атрымаўшы грамадзянства Канады па матчынай лініі. Да гэтага ў яго была студэнцкая віза ў ЗША, а пасля працоўная віза.
Беларускае Радыё Рацыя






