
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп не захоча навязваць Украіне канчатак вайны з кампрамісам, які выглядаў бы для сусветнай супольнасці як перамога крамлёўскага дыктатара Уладзіміра Пуціна, адзначае аналітык Sky News па бяспецы і абароне Дэбора Хэйнс.
Яна заяўляе, што ў такім выпадку Трамп можа паспрабаваць схіліць лідара Крамля да замарозкі фронта на актуальных лініях супрацьстаяння. Бо Пуцін першапачаткова імкнуўся захапіць усю Украіну і ўсталяваць марыянеткавы ўрад, лаяльны Маскве.
“Няма ніякіх прыкмет, што ён адмовіўся ад гэтых амбіцый, хоць цяпер ключавымі мэтамі сталі поўны захоп усходніх рэгіёнаў Данецка і Луганска ў Данбасе, а таксама Херсона і Запарожжа на поўдні, нараўне з гарантыямі, што Украіна не ўступіць у НАТА”, – гаворыцца ў матэрыяле.
У сваю чаргу, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі настойвае на тым, што ён адкрыты да “замарожвання вайны”, але пры ўмове, калі Украіна стане членам НАТА, чые абавязацельствы будуць распаўсюджвацца толькі на неакупаваныя тэрыторыі. Хоць гэты варыянт, на думку Хэйнс, з’яўляецца малаверагодным.
“Тым не менш, магчыма, можна будзе дамовіцца аб кампрамісе паміж Кіевам і Масквой, які прадугледжваў бы размяшчэнне войскаў НАТА, уключаючы брытанскія сілы, ва Украіне для забеспячэння лініі фронту, падтрымання перамір’я і прадухілення будучых атак з боку Расеі”, – падкрэсліла яна.