BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Трамп пацвердзіў, што 28 лютага Зяленскі будзе ў Вашынгтоне


Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пацвердзіў, што ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў пятніцу, 28 лютага, будзе ў Вашынгтоне. Чакаецца падпісанне пагаднення аб рэдказямельных мінералах. У прамове на пасяджэнні свайго кабінета Трамп сказаў, што яны з Зяленскім “падпішуць пагадненне, якое будзе вельмі важным”, перадае Еўрарадыё.

Пазней у звароце ў тэлеграме Уладзімір Зяленскі сказаў, што сапраўды ў пятніцу сустрэнецца з Дональдам Трампам.

У сераду быў апублікаваны поўны тэкст рамачнага пагаднення Украіны і ЗША аб карысных выкапнях. Краіны збіраюцца стварыць сумесны інвестыцыйны фонд аднаўлення, кіраваць якім будуць абодва бакі. Пагадненне прадугледжвае, што ні адзін з удзельнікаў дамовы не будзе прадаваць, перадаваць якую-небудзь частку сваёй долі ў фондзе без папярэдняй пісьмовай згоды іншага ўдзельніка. Мяркуецца, што Украіна будзе ўносіць у фонд 50% усіх паступленняў, атрыманых ад будучай манетызацыі ўласных прыродных актываў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці.