BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Трамп пагражае Украіне праблемамі

ЗША запатрабавалі ад Украіны адклікаць рэзалюцыю ГА ААН з асуджэннем Расеі за агрэсіўную вайну. Пра гэта The Washington Post.

Здымак ілюстрацыйны

Як гаворыцца ў матэрыяле, “прапанова ашаламіла Кіеў, які адмовіўся адклікаць сваю рэзалюцыю, якая павінна быць апублікаваная ў трохгадовую гадавіну поўнамаштабнай гадавіны Расеі ў панядзелак». Адначасова дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа апублікаваў альтэрнатыўную версію тэксту рэзалюцыі ААН – у ёй не згадваецца, хто з’яўляецца агрэсарам, і ігнаруюцца спасылкі на тэрытарыяльную цэласнасць Украіны. 

Між тым, працягваецца спрэчка вакол украінскіх карысных выкапняў працягваецца: ЗША прапанавалі Украіне пагадненне, па якім Кіеў павінен “аддаць значна больш, чым плаціў за сваю абарону”. Як паведаміла крыніца CNN, “гэтая дзіўная прапанова – спрабаваць адабраць у краіны, якая стала ахвярай вайны, больш, чым яна выдаткавала на абарону”. Украінцы ўсё яшчэ спрабуюць дамовіцца аб папраўках, паколькі бягучы праект “не прадугледжвае ніякіх амерыканскіх абавязацельстваў, у той час як Украіна павінна даць усё”. 

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ужо прыгразіў Украіне “праблемамі”, калі яна не падпіша пагадненне. Паводле яго слоў, Еўропа дапамагала Украіне ў выглядзе крэдытаў, а не бязвыплатнай дапамогі. Цытата: “Мы трацім нашы скарбы на нейкую краіну, якая знаходзіцца вельмі, вельмі далёка. І гэта нармальна. Але з намі трэба абыходзіцца гэтак жа, як з Еўропай. Еўропа атрымлівае свае грошы назад”. Таксама Трамп у чарговы раз дадаў, што вайны ніколі б не адбылося пры ягонай кадэнцыі.

Беларускае Радыё Рацыя