BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Трамп перанёс месца правядзення інаўгурацыі

Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп вырашыў перанесці асноўныя мерапрыемствы ў дзень яго інаўгурацыі ў памяшканне будынка Кангрэса ЗША. Пра гэта ён паведаміў у сетцы Truth Social.

Фота: NBC/Getty Images

Як растлумачыў будучы кіраўнік Белага дома, гэтае рашэнне ён прыняў з-за анамальна нізкай тэмпературы, якая чакаецца ў Вашынгтоне ў дзень яго ўступлення на пасаду.

“Я распарадзіўся, каб агучванне інаўгурацыйнай прамовы – разам з малітвай і іншымі прамовамі – праводзілася ў ратондзе Капітолія Злучаных Штатаў, як гэта было арганізавана Рональдам Рэйганам у 1985 годзе, таксама з-за вельмі халоднага надвор’я”, – напісаў Трамп.

Паводле яго слоў, высокапастаўленыя госці таксама будуць знаходзіцца ў будынку Кангрэса, а карцінка для тэлевізійнай аўдыторыі адтуль будзе мець добры выгляд.