BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Трамп працягнуў на год санкцыі супраць Расеі

Шэраг абмежаванняў, уведзеных ЗША супраць Расіі ў сувязі з развязваннем ёй вайны ва Украіне, будуць дзейнічаць надалей. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прыйшоў да высновы, што абмежавальныя меры супраць Расеі, уведзеныя Вашынгтонам у 2014, 2018 і 2022 гадах, «павінны заставацца ў сіле пасля 6 сакавіка 2025 года».

Здымак ілюстрацыйны

«Дзеянні і палітыка, пра якія ідзе гаворка ў дадзеных указах, працягваюць уяўляць незвычайную і надзвычайную пагрозу інтарэсам нацыянальнай бяспекі і знешняй палітыцы Злучаных Штатаў», — сцвярджаецца ў тлумачальнай запісцы, змешчанай у Федэральным рэестры. Таксама Трамп заявіў, што падчас перамоў аб завяршэнні канфлікту Вашынгтон будзе настойваць на вяртанні Украіне часткі тэрыторый, акупаваных расійскімі войскамі.