BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Трамп прыгразіў выйсці з перамоваў, ЗША перадалі Украіне мірныя ўмовы

18 красавіка прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што адмовіцца ад спроб дабіцца міру паміж Расеяй і Украінай, калі ў бліжэйшыя дні не будзе прагрэсу.

Фота: Дональд Трамп (Getty Images)

Ужо ў выходныя стала вядома, што на перамовах у Парыжы ЗША перадалі Украіне дакумент з прапановамі. Па дадзеных The Wall Street Journal, сярод іх – прызнанне Крыма расейскім і адмова ад уступлення ў НАТА. Сітуацыю каментуе беларускі актывіст з Ашкелону Барыс Балтэ:

-Пакуль толькі словы, пакуль гэта толькі прапановы і казаць пра тое, што гэта перарасце ў нешта сапраўднае, хутчэй за ўсё гэтага не адбудзецца. Прапановы наконт неўступлення ў НАТА, Трамп сказаў жа ў самым пачатку сваёй кадэнцыі. Хутчэй за ўсё гэта адбудзецца. Аднак трэба тут адзначыць, што ніводзін з бакоў пакуль, як мы бачым, не хоча таго перамір’я, якое запланаваў Трамп – ні Зяленскі, ні Пуцін.

У найбліжэйшыя дні ў Лондане чакаецца сустрэча прадстаўнікоў ЗША, Украіны і ЕЗ. Калі будуць дасягнуты дамоўленасці, дакумент з прапановамі ад ЗША могуць перадаць Маскве.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя