BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Трамп прыпыніў амерыканскую ваенную дапамогу Украіне

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп цалкам прыпыніў ваенную дапамогу Украіне пасля сваёй сустрэчы з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім на мінулым тыдні. Пра гэта агенцтву Рэйтар паведаміў прадстаўнік Белага дома. Такім чынам паглыблена расколіну, якая ўтварылася паміж двума былымі хаўруснікамі.

Як паведамляе Bloomberg, паўза працягнецца пакуль Трамп не пераканаецца, што кіраўніцтва Украіны дэманструе імкненне да міру.

“Гэта не канчатковае спыненне дапамогі, гэта паўза», — цытуе Fox News прадстаўніка адміністрацыі Трампа.

Па дадзеных Bloomberg, рашэнне закране ўсё амерыканскае ваеннае абсталяванне, не дастаўленае ва Украіну, уключаючы зброю, якая знаходзіцца на шляху або якая чакае транзіту праз Польшчу.