Прэзідэнт-элект ЗША Дональд Трамп не выключае размовы з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным. Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю NBC. “Думаю, мы пагаворым”, – сказаў Трамп у адказ на пытанне журналіста. Дональд Трамп таксама пацвердзіў сваю размову з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, але не стаў раскрываць дэталі.
Уладзімір Пуцін, выступаючы напярэдадні на пасяджэнні дыскусійнага клуба “Валдай”, вырашыў павіншаваць Трампа з перамогай. Пуцін дадаў, што не ведае, што будзе рабіць Трамп, аднак зазначыў, што “тое, што гаварылася пра імкненне аднавіць адносіны з Расеяй, садзейнічаць завяршэнню ўкраінскага крызісу,.. заслугоўвае ўвагі як мінімум”. Пуцін выказаў гатоўнасць размаўляць з Трампам.