BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Трамп супраць дазволу Украіне біць амерыканскімі ракетамі па Расеі?

Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выступае супраць дазволу УСУ атакаваць тэрыторыю Расеі дальнабойнымі амерыканскімі ракетамі. Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю часопісу Time.

Фота: © Scott Olson/ Getty Images

Пры гэтым Трамп прызнаў, што дамагчыся міру паміж Украінай і Расеяй можа быць больш складана, чым ён прагназаваў раней. Ён назваў сітуацыю вар’яцтвам і заявіў, што “развязаць праблему на Блізкім Усходзе прасцей, чым тое, што адбываецца паміж Расеяй і Украінай”.

Запуск амерыканскіх дальнабойных ракет па тэрыторыі Расеі, на яго думку, вядзе да абвастрэння канфлікту: “Навошта мы гэта робім? Мы проста абвастраем гэтую вайну і пагаршаем яе”. У Трампа спыталіся, ці адмовіцца ён ад падтрымкі Украіны. У адказ ён заявіў, што будзе выкарыстоўваць амерыканскую дапамогу Кіеву як рычаг ціску на Крэмль у перамовах аб спыненні агню.