BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Трамп заявіў пра магчымы падзел тэрыторый паміж Украінай і Расеяй

Здымак ілюстрацыйны

Дональд Трамп паведаміў, што перамір’е паміж Украінай і Расеяй можа быць дасягнута ў бліжэйшы час. Паводле яго слоў, ужо ідуць перамовы наконт пагаднення аб падзеле тэрыторый. «Мяркую, што хутка мы прыйдзем да поўнага спынення агню і заключым пагадненне. Ужо вядуцца перамовы па пытаннях падзелу тэрыторый і іншых дэталяў», — заявіў Трамп падчас прэс-канферэнцыі ў Белым доме. Падрабязнасцяў пра ўдзельнікаў перамоў ён не раскрыў. Трамп адзначыў, што ў некаторых сферах ужо дзейнічае перамір’е, і назваў сітуацыю „вельмі перспектыўнай“». Раней паведамлялася, што падчас тэлефоннай размовы з Уладзімірам Пуціным была дасягнута дамоўленасць аб спыненні ўдараў па энергетычнай інфраструктуры Украіны.