BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Трамп заявіў пра маштабныя разбурэнні на ўсіх ядзерных аб’ектах Ірана

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў пра маштабныя разбурэнні на ўсіх ядзерных аб’ектах Ірана.

Фота: © Jeenah Moon 

“Манументальныя разбурэнні былі нанесеныя ўсім ядзерным аб’ектам у Іране, што пацвярджаецца спадарожнікавымі здымкамі. “Знішчэнне” – гэта дакладнае слова! Белая структура, якая бачная, глыбока ўкаранілася ў скале, нават яе дах знаходзіцца значна ніжэй за ўзровень зямлі і цалкам абаронена ад полымя. Найбольшыя пашкоджанні адбыліся глыбока пад зямлёй. Дакладна ў цэль!”- напісаў Трамп у сацыяльнай сетцы Truth.

Паводле яго слоў, бамбавікі B-2, якія наносілі ўдары па Іране, вярнуліся на базу ў Місуры. Трамп таксама не выключыў магчымасці змены рэжыму ў Іране, калі цяперашнія ўлады «не зробяць Іран зноў вялікім».

Амерыканскія ўлады раней заяўлялі, што ўдары ЗША былі накіраваныя на іранскую ядзерную праграму, а не на змену рэжыму.

Пастаянны прадстаўнік Ірана пры ААН Амір Саід Іравані, тым часам, абвінаваціў ЗША ў тым, што яны «развязалі вайну пад надуманай і абсурднай падставай».