BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Трамп заявіў, што яго раззлавалі словы Пуціна

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у нядзелю, што ён «вельмі раззлаваны» словамі Уладзіміра Пуціна, якія ставяць пад сумнеў легітымнасць выканання ўлады Уладзімірам Зяленскім, пра гэта паведамляе NBC News.

 Фота: Getty Images

Паводле яго слоў, каментары расейскага лідара “ідуць не ў тым кірунку”. Трамп заявіў, што можа ўвесці пошліны на расейскую нафту, калі палічыць, што Масква блакуе яго намаганні па спыненні вайны ва Украіне.

«Калі мы з Расеяй не зможам дамовіцца аб тым, як спыніць кровапраліцце ва Украіне, і калі я вырашу, што гэта была віна Расеі — што можа быць няпраўдай, — але калі я вырашу, што гэта была віна Расеі, я ўвяду другасныя тарыфы на нафту, на ўсю нафту, якая паступае з Расеі», — сказаў ён.