BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Трамп заявіў, што падпіша амаль 100 указаў адразу пасля прысягі

Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у нядзелю ўвечары анансаваў “амаль 100” указаў, якія ён плануе выпусціць праз некалькі гадзін пасля прывядзення да прысягі ў якасці прэзідэнта ў панядзелак.

Фота: ua.depositphotos.com

“На працягу некалькіх гадзін пасля ўступлення на пасаду я падпішу дзясяткі ўказаў – амаль 100, калі быць дакладным, – многія з якіх я апішу ў сваім звароце заўтра”, – сказаў Трамп на перадінагурацыйнай вячэры, піша CNN.

Ён заявіў, што “мы не будзем губляць ні хвіліны, выконваючы нашыя абяцанні народу”.

“Адным росчыркам пяра я адмяню дзясяткі разбуральных і радыкальных указаў і дзеянняў адміністрацыі Байдэна, і заўтра ўсе яны стануць несапраўднымі”, – дадаў палітык.