BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Трамп заявіў, што ў ЗША студэнтаў будуць саджаць за краты за пратэсты

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ўсё федэральнае фінансаванне будзе спынена для любога каледжа, школы ці ўніверсітэта ў краіне, дзе дазволеныя незаконныя пратэсты. Больш за тое, агітатараў будуць заключаць у турму, а калі яны замежнікі, іх будуць назаўжды адпраўляць у краіны, з якіх яны прыбылі.

Фота: Chris Unger/Getty Images

Пра гэта кіраўнік Белага дома паведаміў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Truth Social.

“Усё федэральнае фінансаванне будзе спынена для любога каледжа, школы ці ўніверсітэта, дзе дазволеныя незаконныя пратэсты. Агітатары будуць зняволеныя ў турму і/ці назаўжды адпраўленыя ў краіну, з якой яны прыбылі. Амерыканскія студэнты будуць назаўжды выключаныя са школы ці, у залежнасці ад злачынства, арыштаваныя. Ніякіх масак.”

Нагадаем, што раней адміністрацыя Трампа пачала праверку федэральных грантаў і кантрактаў Калумбійскага ўніверсітэта ў сувязі з інфармацыяй, што навучальная ўстанова не змагла справіцца з антысемітызмам падчас студэнцкіх прапалестынскіх пратэстаў.