Прэс-сакратар МЗС Беларусі Руслан Варанкоў паведаміў, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у звароце да Аляксандра Лукашэнкі прапанаваў Беларусі стаць заснавальнікам Рады міру — новай міжнароднай арганізацыі для ўрэгулявання сітуацыі ў Газе.


У заяве МЗС адзначылі, што Беларусь разглядае гэтую прапанову «як прызнанне асабістых заслуг і міжнароднага аўтарытэту кіраўніка дзяржавы», што прапанову даклалі Лукашэнку і што ён ўспрыняў яе станоўча.
У МЗС дадалі, што Беларусь гатовая ўзяць на сябе адказнасць за пабудову трывалага міру.
Фота: t.me/pul_1






