BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Трамп зноў “хоча” купіць Грэнландыю? Што будзе з тэрыторыяй, якая належыць Даніі

Заявы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пра магчымасць набыцця Грэнландыі зноў выклікалі шырокую міжнародную дыскусію. Ідэя, агучаная яшчэ падчас яго першага прэзідэнцкага тэрміну, перыядычна вяртаецца ў амерыканскую палітычную рыторыку — ужо як элемент геапалітычнай барацьбы за Арктыку.

Сцяг Грэнландыі.

Грэнландыя з’яўляецца аўтаномнай тэрыторыяй у складзе Каралеўства Данія. Яна мае ўласны парламент і ўрад, аднак пытанні абароны, знешняй палітыкі і бяспекі застаюцца ў кампетэнцыі Капенгагена. Палітолаг Антон Пянькоўскі адзначае, што размовы пра «куплю» Грэнландыі не варта ўспрымаць літаральна.

– Дональд Трамп видавочна здзекваецца з еўрапейскай палітыкі і з еўрапейскай палітыкума. Ідэя пакупкі Грэнландыі – гэта не толькі яго разуменне нацыянальнай бяспекі ЗША, нават не столькі нацбяспекі ЗША, колькі яго ціск на Еўрапейскі звяз, магчыма ў адказ на ўсе тыя пакуты, якія Дональд Трамп адчуў падчас свайго першага тэрміну на пасадзе прэзідэнта.

Па словах палітолага і амерыканіста Пянькоўскага, Еўропе прыйдзецца выбіраць паміж рознымі сцэнарамі:

– Пасля перамоваў са спадарыняй Урсулай фон дер Ляйен, з кіраўніцтвам НАТА і еўрапейскімі лідарамі, прасіць дамаўляцца пра нейкія саступкі, каб амерыканскае войска засталося, або нейкія сродкі выдаткоўваліся на ўзмацненне краін Балтыі. Зараз ужо трэба выбіраць паміж кепскім сцэнаром і яшчэ больш горшым.

20-га студзеня 2026 года спаўняецца роўна год як Дональд Трамп на пасадзе прэзідэнта ЗША і яшчэ шмат чаго можа змяніцца ў адносінах ЗША і Еўропы пад час яго кадэнцыі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя