BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Трэба больш актыўна весці працу з расейцамі на іх унутраных пляцоўках”

Менавіта ў інфармацыйным плане цяпер Украіна прайграе вайну Расеі. Трэба больш актыўна весці працу з расейцамі на іх унутраных пляцоўках, уплываць на грамадскую думку ў сацыяльных сетках. У гэтым перакананы ўкраінскі грамадска-палітычны дзеяч, валанцёр, вядоўца Еўрамайдану Уладзімір Гонській.

Фота: tumba.kz

Уладзімір Гонській распавёў пра сваё бачанне стана рэчаў адносна вайны:

– Я гляджу ютуб, гляджу сацыяльныя сеткі. І я не бачу скаардынаванай дзейнасці па рабоце ў сярэдзіне Расеі, па рабоце з нацыянальнымі лідарамі, па рабоце з ідэяю ператварэння Расеі ў канфедэрацыю вольных народаў, ці проста ў вольныя краіны. Няма такой работы. У мяне ёсць пытанне: можа існуе забарона на такую работу? Мы тут нічога такога не робім.

Праз прыкладна два месяцы будзе роўна тры гады з моманту пачатку расейскай агрэсіі на Украіну. Не выключана, што да гэтага часу ўжо можа пачацца перамоўны працэс.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя