BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Трэба больш хаўруснікаў шукаць у Еўропе»

Беларускі палітык Віталь Рымашэўскі лічыць, што «трэба больш хаўруснікаў шукаць у Еўропе».

Еўрапейская палітыка ў дачыненні да Беларусі сёння – гэта мікс. Тут і санкцыйны ціск, які можа пашырыцца ў сувязі з сітуацый на літоўска-беларускай мяжы. Але й таксама і салідарнасць, як прыклад, прэмія Сахарава для палітвязня Анджэя Пачобута, кажа сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, сябра Каардынацыйнай рады Віталь Рымашэўскі.

-Калі мы кажам пра Пачобута, пра тое, што Еўрапейскі Звяз хаця б дэкларатыўна кажа разам з беларусамі, што падтрымліваюць правы чалавека і жадаюць нашай краіне незалежнасці, гэты падыход вельмі важны. І гэта частка палітыкі ЕЗ, належнасць да каштоўнаснага падыходу, да каштоўнаснай палітыкі, вельмі важна, каб яна была. Бо гэта дапаможа ў будучым сапраўды спыніць рэпрэсіі ў Беларусі, калі гэта лінія захаваецца.

У Еўропе заяўляюць пра магчымыя санкцыі супраць Менску за абвастрэнне сітуацыі на літоўска-беларускай мяжы, што прывяло да яе закрыцця. У Літве і Еўразвязе лічаць, што такім чынам працягваецца гібрыдная атака, кіраваная з Менску і Масквы.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя