Як мінімум тры дроны “Шахеда” гэтай ноччу паляцелі ў бок Беларусі, вынікае з справаздачы Ваенна-паветраных сіл Украіны.

“Ноччу 267 шахедаў стартавалі з Расіі: 138 з іх — збіты, 119 — лакальна страчаны, яшчэ 3 паляцелі ў Беларусь і 1 — у Расею”, — гаворыцца ў ранішнім паведамленні.
За 2024 год у паветраную прастору Беларусі заходзілі 395 ударных беспілотнікаў.
Украінскі Цэнтр стратэгічных камунікацый тлумачыць, як даведацца пра набліжэнне “Шахеда”. Беспілотнікі-камікадзе “Шахед-136” сігналізуюць аб сабе гукам, які нагадвае працу рухавіка мапеда або бензапілы.
Усяго ў ноч на 23 лютага Расія выпусціла па Украіне 267 беспілотнікаў. Гэта стала рэкорднай колькасцю з пачатку вайны, паведаміў прадстаўнік УСУ Юрый Ігнат. У выніку атакі загінуў адзін чалавек у Крывым Рогу, яшчэ каля дзясятка параненыя.






