Тры чалавекі пацярпелі з-за расейскіх абстрэлаў Днепрапятроўшчыны, таксама пашкоджана транспартнае прадпрыемства, паведаміў кіраўнік Абласной вайсковай адміністрацыі Сяргей Лысак.

“Параненыя тры чалавекі, усіх даставілі ў лякарню. 4-месячная дзяўчынка – “цяжкая”. Жанчыны 40 і 46 гадоў – у стане сярэдняй цяжкасці”, – напісаў ён у тэлеграме.
Па словах Лысака, вораг да позняга вечара нядзелі і раніцай панядзелка працягваў атакаваць Нікапальшчыну.
Таксама расейскія войскі за суткі здзейснілі 405 абстрэлаў па 10 населеных пунктах Запарожскай вобласці, паведаміў у тэлеграм кіраўнік тамтэйшай Абласной вайсковай адміністрацыі Іван Фёдараў.
Паступіла 16 паведамленняў аб разбурэнні кватэр, нежылых будынкаў, сетак камунікацый, прыватных дамоў і аўтамабіляў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: dnepr.info






