
Застаюцца тры дні да пачатку выбараў у Каардынацыйную раду Беларусі 3-га склікання. Беларусы прымаюць рашэнне не толькі за які блок галасаваць, але ці варта скарыстацца сістэмай галасавання, якая патрабуе пашпарт.
Апытанне сярод беларусаў у Беластоку паказала, што гэта – не перашкода, каб прагаласаваць:
– Так, я планую галасаваць. Я ўжо выбраў.
– Пакуль я ўстрымаюся.
– Буду падаваць. Я знаходжуся не ў РБ, таму за бяспеку сваю я не баюся.
– Я буду галасаваць за “Салідарнасць”.
– Хіба трэба, вывучаю.
У Каардынацыйную раду балатуецца 257 кандыдатаў з 12 спісаў. З гэтага ліку ў орган пройдуць 80 чалавек. Непасрэдныя выбары ў КР пачнуцца 25 траўня і працягнуцца 3 дні — да 23:59 27 траўня.
Беларускае Радыё Рацыя






