BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Тры прапановы ад Анатоля Лябедзькі, якія прагучалі на кангрэсе “Новая Беларусь”

Канферэнцыя “Новая Беларусь” у Вільні. Дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька выступіў з трыма прапановамі.

Першае, трэба ўнесці ў наш палітычны каляндар дзве даты: 25 і 27 год – старшынства Польшчы і Літвы ў Еўрапейскім звязе. Гэта наш шанец. І я прапанаваў, каб ужо сёння мы думалі пра лобінг арганізацыю і правядзенне ў Варшаве пад патранатам Туска ці Сікорскага канферэнцыі вялікага ўзроўню па Беларусі.

Другая прапанова: патрэбна падрыхтаваць і накіраваць у Брусель заяўку на ўступленне Беларусі ў Еўрапейскі звяз. Гэта не толькі сімвал. Гэта палітычная воля. І мы мусім зрабіць наступны крок, што мы зрабілі на Варшаўскай канферэнцыі, калі прынялі дэкларацыю.

І трэцяя прапанова. Дамова Ціханоўская-Мецсола. Ніхто не чакаў, што будзе падпісана дамова паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі і Еўрапейскім парламентам. Наша задача на 2025 год зрабіць так, каб былі такія дамовы паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі і нацыянальнымі парламентамі і іншымі міжнароднымі арганізацыямі.

Паводле Лябедзькі, гэтыя тры крокі дазволяць значна зменшыць колькасць праблем.

Беларускае Радыё Рацыя