У верасні 2025 года Беларусь правядзе на сваёй тэрыторыі тры сумесныя вучэнні АДКБ: “Узаемадзеянне-2025”, “Пошук-2025”, “Эшалон-2025”. Пра гэта заявіў міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін на сустрэчы з генеральным сакратаром АДКБ Імангалі Тасмагам-бетавым у Менску.
Хрэнін азнаёміў з бягучай ваенна-палітычнай абстаноўкай ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне калектыўнай бяспекі, таксама праінфармаваў аб пазіцыі беларускага боку па пытаннях парадку сумеснага пасяджэння Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны, Камітэта сакратароў саветаў бяспекі дзяржаў – членаў АДКБ, якое пройдзе 28 лістапада ў Астане.
Беларускае Радыё Рацыя