BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Трыццаць два гады таму былі падпісаныя Белавежскія пагадненні

32 гады таму, дзякуючы Белавежскім пагадненням, бяскроўна разваліўся Савецкі Саюз. Перастала існаваць імперыя зла, як назваў СССР амерыканскі прэзідэнт Рональд Рэйган. Успрыманне Белавежскіх пагадненняў  жыхарамі СССР было розным.

Гэта залежала ад узросту і інтэлекту, кажа былы афіцэр, былы старшыня “Белага легіёну”, кіраўнік беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве Сяргей Бульба:

-Больш таго я сур´ёзна ўвесь час і працаваў на развал Савецкага Саюзу. Шчыра скажу, я быў за Беларусь і я актыўна агітаваў у 1989 годзе на нашым курсе выпускалася менш за 100 чалавек. Фактычна 98%, у тым ліку і рускія, і ўкраінцы, і кабардзінцы, і грузіны, – усе падпісалі зварот да Вярхоўнага Савета, аб наданні беларускай мове статусу дзяржаўнай мовы. Бацькі насцярожана прыглядаліся, але ж нічога не казалі.

РР: Зянон Пазьняк тады папярэджваў пра рызыку ізноў апынуцца ў імперыі праз стварэнне СНД.

Сяргей Бульба: Я для сябе, ацэньваючы з вышыні сённяшняга дня, я разумею, што гэта ў прынцыпе быў гарманічны варыянт роспуску Савецкага саюзу без крыві. Таму што цалкам адпусціць яны не маглі. Хто адваліўся адразу, як Прыбалтыка, Грузія, яны адразу адышлі. А вось каго Расея больш моцна трымала, атрымалася такая пераходная СНД, гэта проста гарманічны развал СССР. І я быў бы вельмі ўсцешаны, каб мы ў хуткім часе ўбачылі яшчэ гарманічны развал Расеі. Праўда, гарманічнага ўжо не атрымаецца – яны ўжо налілі крыві. Але ж, спадзяюся, што ўсё ж такі гэтае ўтварэнне на целе планеты ў хуткім часе завершыць сваё існаванне.

Паводле Сяргея Бульбы, Белавежскія пагадненні – станоўчая для Беларусі з´ява. Але яна не дала добрага выніку па віне Лукашэнкі і няспеласці народа.

Беларускае Радыё Рацыя