BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Трываюць кансультацыі па буфернай зоне ўздоўж польска-беларускай мяжы

Наколькі вялікай будзе буферная зона ўздоўж польска-беларускай мяжы? Падляскае ваяводскае ўпраўленне зараз працуе над праектам пастановы, якая вызначыць памеры закрытай тэрыторыі.
З дакумента ведаем, што забарона будзе распаўсюджвацца на 26 населеных пунктаў у Гайнаўскім і адно ў Беластоцкім паветах, у тым ліку ў некалькіх гарадах. Перамовы з прадстаўнікамі мясцовай улады па гэтым патынні ўжо прайшлі.

Мясцовыя ўлады з памежных раёнаў згаджаюцца на буферную зону, але пры ўмове, што
яна не будзе большая чым планавалася спачатку – 200-мэтровая паласа непасрэдна ля мяжы.

Мясцовыя старасты падкрэсліваюць, што разумеюць аргументы памежных службаў пра неабходнасць забеспячэння бяспекі, але з іншага боку адзначаюць, што закрытыя тэрыторыі ля мяжы адмоўна ўплынуць на вядзенні бізнесу, арыентаванага на турыстаў.

Мясцовыя чыноўнікі баяцца, што патэнцыйныя турысты будуць выбіраць іншыя напрамкі адпачынку, таму патрабуюць правесці агульнанацыянальную інфармацыйную кампанію па супакаенні турыстаў. Кансультацыі па гэтым пытанні працягваюцца.

У сераду (06.05.) адбудзецца сустрэча з мясцовымі прадпрымальнікамі, а на чацвер (06.06.) запланавана сустрэча з натуралістамі і кіраўніцтвам Белавежскага нацыянальнага парку.

Паводле Радыё Беласток