Турцыя падтрымлівае тэрытарыяльную цэласнасць, суверэнітэт і незалежнасць Украіны, а таксама на ўсіх платформах падкрэслівае, што вяртанне захопленых тэрыторый, сярод якіх і Крым, з`яўляецца патрабаваннем міжнароднага права.

Фота: turkic.world
Пра гэта заявіў галоўны дарадца прэзідэнта Турцыі Ялчын Топчу падчас сустрэчы з намеснікам старшыні Меджліса крымскататарскага народа Нарымана Джэляла, перадае “Укринформ”.
Джэлял распавёў Топчу пра падзеі і сітуацыю ў акупаваным Крыме, пераслед і ціск на крымскіх татараў, парушэнні правоў чалавека і злачынствы, якія здзяйсняе Расея на паўвостраве.
Удзельнікі сустрэчы выказалі спадзяванне, што Турцыя будзе садзейнічаць вызваленню крымскіх татараў, якія знаходзяцца ў расейскім палоне, а таксама ваеннапалонных і грамадзянскіх украінцаў.






