Турцыя, якая валодае другой па колькасці арміяй у НАТА пасля ЗША, заявіла, што можа накіраваць войскі для ўдзелу ў патэнцыйнай міратворчай місіі ва Украіне, піша Telegraph.

“Пытанне аб унясенні ўкладу ў місію будзе разгледжана, калі гэта будзе прызнана неабходным для забеспячэння рэгіянальнай стабільнасці і міру, і будзе абмяркоўвацца сумесна з усімі зацікаўленымі бакамі,” — паведаміла крыніца журналістам у Анкары.
Пры гэтым падкрэсліваецца, што сярод саюзнікаў Украіны толькі Францыя і Вялікабрытанія “публічна” падтрымалі дадзеную ініцыятыву.






