BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Турцыя здзейсніла ўдары на поўначы Сірыі і Ірака

Здымак ілюстрацыйны

Турэцкія вайскоўцы правялі паветраныя аперацыі супраць тэрарыстычных цэляў на поўначы Ірака і Сірыі. Усяго было «паспяхова знішчана» 32 цэляў, паведамляе Мінабароны Турцыі. Турэцкія вайскоўцы падкрэслілі, што аперацыя была праведзена «у адпаведнасці з нашымі правамі на самаабарону, якія вынікаюць з артыкула 51 Статута ААН». «Падчас гэтых аперацый былі прыняты ўсе меры засцярогі, каб прадухіліць шкоду нявінным грамадзянскім асобам, гістарычным і культурным каштоўнасцям і навакольнаму асяроддзю», — гаворыцца ў паведамленні.

Напярэдадні ў Анкары каля будынка авіякасмічнай кампаніі — вытворцы ваенных самалётаў і касмічнага абсталявання — прагрымеў выбух, затым была перастрэлка. Былі забіты двое тэрарыстаў. Ахвярамі тэракту сталі пяць чалавек, яшчэ 22 пацярпелі.

Беларускае Радыё Рацыя