BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Туск атрымаў першы даклад камісіі па расейскім і беларускім уплыве

Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск атрымаў першы даклад урадавай камісіі па расследаванні расейскага і беларускага ўплыву. Паведамляе RMF FM.

Дакумент не сакрэтны, аднак менавіта кіраўнік урада прыме рашэнне, калі яго апублікаваць. У ім налічваецца некалькі дзясяткаў старонак і змяшчаюцца рэкамендацыі для дзяржаўных органаў і напрамкі далейшых расследаванняў.

Камісія па расследаванні беларускага і расейскага ўплыву была створана Тускам у траўні гэтага года. Яе дзейнасць ахоплівае перыяд за 2004—2024 гады. Камісію ўзначаліў начальнік Службы ваеннай контрвыведкі генерал Яраслаў Строжык.

Беларускае Радыё Рацыя