Польшча не будзе адпраўляць сваіх вайскоўцаў ва Украіну, нават калі будзе зацверджана міратворчая місія. Пра гэта паведаміў прэм’ер-міністр Дональд Туск перад сустрэчай лідараў краін Еўропы ў Парыжы, якую сабраў прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон, піша RMF 24.

Фота: i-ua.tv/newse/
Туск адзначыў, што Польшча працягне падтрымліваць Украіну ў адпаведнасці са сваімі магчымасцямі. Таксама ён паабяцаў, што Варшава прадаставіць лагістычную і палітычную падтрымку краінам, якія захочуць прадаставіць гарантыі бяспекі Украіне ў будучыні.
“Няма ніякіх сумневаў, і гэта пазіцыя Польшчы, што рэальныя гарантыі бяспекі і непарушнасці межаў для Украіны павінны быць вынікам супрацоўніцтва ўсёй Еўропы, Злучаных Штатаў і, у любым выпадку, у рамках НАТА як адзінай арганізацыі, якая забяспечвала стабільнасць і бяспеку Еўропы і Польшчы на працягу многіх гадоў, на працягу многіх дзесяцігоддзяў”, – сказаў польскі прэм’ер.
Таксама Туск запэўніў, што НАТА не будзе прымаць непасрэдны ўдзел у вайне паміж Украінай і Расеяй.