BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На 10 разоў скарацілася колькасць мігрантаў на мяжы з Беларуссю

Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў пра значнае скарачэнне колькасці нелегальных перасячэнняў усходняй мяжы краіны. Паводле яго слоў, узмацненне візавай палітыкі і ўвядзенне абмежаванняў на права прытулку дазволілі дасягнуць такіх вынікаў.

Фота: Pawel Supernak (EFE)

«Мы ўзмацнілі нашу візавую палітыку і, найперш, вырашылі прыпыніць дзеянне права на прытулак усюды, дзе мы маем справу з масавымі перасячэннямі мяжы, арганізаванымі Беларуссю і Расеяй. І сёння ўсходнюю мяжу Польшчы перасякае на 10 разоў менш нелегальных мігрантаў, чым да ўвядзення нашых абмежаванняў», — заявіў Туск.

Паводле інфармацыі Падляшскага аддзялення Памежнай службы Польшчы, у 2024 годзе польскія памежнікі зафіксавалі 30 тыс. спроб нелегальнага перасячэння мяжы супраць 26 тыс. годам раней.

13 студзеня 2025 года Польшча не зафіксавала ніводнай спробы  пранікнення мігрантаў з тэрыторыі Беларусі. У апошні раз «нулявая» статыстыка была адзначана 9 студзеня, а 7 і 8 студзеня колькасць выяўленых спроб не дасягала 10 у дзень.