У 2024 годзе Еўразвяз выдаткаваў на расейскія энергарэсурсы больш, чым на дапамогу Украіне. Пра гэта паведамляе амерыканская выданне The Guardian.

Паводле яго звестак, краіны ЕЗ закупілі нафту і газ з Расеі на 21,9 млрд еўра, што перавышае 18,7 млрд еўра, выдзеленых Украіне ў якасці фінансавай падтрымкі.
Адзначаецца, што з пачатку вайны даходы Расеі ад экспарту выкапнёвага паліва наблізіліся да 1 трлн еўра, паколькі краіна працягвае знаходзіць спосабы абыходу санкцый.
Беларускае Радыё Рацыя






