BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У ААН пацвердзілі гібель больш за 12 тысяч мірных жыхароў ва Украіне

Маніторынгавая місія ААН па правах чалавека змагла пацвердзіць гібель сама меней 12 605 цывільных ва Украіне з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ў лютым 2022 году.

Фота: ЮНІСЕФ/О. Гром

Яшчэ сама меней 29 178 мірных жыхароў былі параненыя — гэта толькі пацверджаныя ААН выпадкі, паведамляецца  ў апошняй справаздачы місіі.

У справаздачы адзначаецца, што фактычныя маштабы шкоды, нанесенай цывільнаму насельніцтву — як ахвяры, так і пашкоджаньні інфраструктуры — верагодна, значна вышэй, паколькі многія звесткі немагчыма праверыць з прычыны вялікай колькасьці паведамленьняў і адсутнасьці доступу да адпаведных раёнаў.

Расейскія вайскоўцы рэгулярна атакуюць украінскія рэгіёны з розных відаў узбраенняў. Кіраўніцтва Расеі пры гэтым адмаўляе, што расейскае войска падчас поўнамаштабнай вайны наносіць мэтанакіраваныя ўдары па цывільнай інфраструктуры гарадоў і вёсак Украіны, забіваючы мірнае насельніцтва і разбураючы бальніцы, школы, дзіцячыя сады, абʼекты энэргетыкі і водазабеспячэння.

Украінскія ўлады і міжнародныя арганізацыі кваліфікуюць гэтыя ўдары як ваенныя злачынствы Расеі і падкрэсліваюць, што яны маюць мэтанакіраваны характар.