18 ліпеня Працоўная група ААН па адвольных затрыманнях апублікавала дакумент, у якім яна прызнае зняволенне беларускага праваабаронцы, Нобелеўскага лаўрэата прэміі міру Алеся Бяляцкага парушэннем міжнароднага права і патрабуе яго неадкладнага і безумоўнага вызвалення.

Працоўная група заклікала ўдалы Беларусі «неадкладна вызваліць Бяляцкага і надаць яму права на кампенсацыю і іншыя рэпарацыі ў адпаведнасці з міжнародным правам», а таксама забяпечыць поўнае і незалежнае расследаванне абставінаў яго зняволення і прыцягнуць вінаватых да адказнасці.
18 ліпеня Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў (FIDH-OMCT) і Праваабарончы цэнтр «Вясна» выступілі з сумеснай заявай у трэцюю гадавіну затрымання «вясноўцаў» Уладзіміра Лабковіча, Алеся Бяляцкага і Валянціна Стэфановіча, у якой чарговы раз заклікалі ўлады Беларусі да неадкладнага і безумоўнага вызвалення зняволеных праваабаронцаў у Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя






