BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У ААН заклікаюць да расследавання смерцяў у беларускіх турмах

Група незалежных экспертаў ААН заклікала да “неадкладнага пачатку эфектыўнага і празрыстага расследавання смерцяў людзей, пазбаўленых волі за выказванне палітычнага іншадумства”.

“Надзвычай важна належным чынам расследаваць паведамленні аб жорсткім і грэблівым абыходжанні, якія прывялі да смерцяў Валянціна Штэрмера, Вітольда Ашурка, Алеся Пушкіна і іншых людзей, прызнаных праваабаронцамі палітычнымі зняволенымі, – адзначылі эксперты”.

16 чэрвеня уладам Беларусі накіравалі ліст, у якім аўтары выказалі апасенні наконт магчымых грубых парушэнняў правоў чалавека ў сувязі са смерцямі Вітольда Ашурка і Валянціна Штэрмера. У 2023 годзе быў накіраваны ліст з просьбай правесці расследаванне смерці Алеся Пушкіна. Але адказу на яго не было.