Пры масіраваных атаках ва Украіну 6-7 траўня расейскія беспілотнікі чатыры разы перасякалі мяжу Беларусі. Адзін робат уварваўся раніцай 6 траўня і яшчэ тры – 7 траўня, піша «Флагшток». Усе дроны заляталі ў Брагінскі раён, перасякаючы дзяржаўную мяжу, якая праходзіць па рацэ Днепр. Далейшы лёс беспілотнікаў невядомы.
У сярэдзіне красавіка камандуючы ВПС і СПА Андрэй Лук’яновіч распавядаў наступнае: «Толькі за 2025 год зафіксавалі 128 парушэнняў дзяржаўнай мяжы ў паветранай прасторы. У нас баявое прымяненне – 23 разы. Нашы дзяжурныя сілы знішчылі 18 беспілотных лятальных апаратаў самалётнага тыпу».
Намеснік кіраўніка МУС і камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпенкаў паведамляў, што ў Беларусі практычна кожны тыдзень падаюць дроны, якія даводзіцца размініраваць.
Беларускае Радыё Рацыя






