23 студзеня ў беларускай прасторы «аКсяродак» , якая знаходзіцца ў грузінскім Батумі, адбылася дыскусія паміж двума сябрамі Каардынацыйнай Рады – Раманам Кісляком і Яраславам Бекішам.

На думку Яраслава Бекіша, у яго сваё бачанне працы ў Каардынацыйнай Радзе:
– Спрабуем паставіць мэту. Але мы яе па-рознаму бачым. Зрабіць сістэму стрымак і супрацьвагаў. Або стварыць голас беларусаў у свеце. Або вызваліць Беларусь. У кожнага свае прыярытэты. Але ўсе гэтыя мэты патрабуюць таго, каб беларусы ў гэтым удзельнічалі, у розных формах. Стваралі інстытуты, каардынацыйныя рады, што заўгодна, збіралі грашы, працавалі на гэта.

Па словах Рамана Кісляка, яго бачанне Каардынацыйнай Рады адрозніваецца ад бачання Яраслава Бекіша:
– Частка гэтага – гэта выбудоўванне стратэгіі. Напрыклад, вызваленне Беларусі, вызваленне палітвязняў, магчымасць вярнуцца на радзіму, таксама магчымасць вырашэння праблем, якія паўстаюць у нас у замежжы.
Дыскусія адбылася ў межах Дня Дыяспары, які ўжо цягам апошніх некалькі месяцаў ладзіцца ў Батумі па аўторках прадстаўнікамі грамадскага аб’яднання «Беларуская дыяспара ў Аджарыі».
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






