Яны супольна з беларускімі ваеннымі з 8 па 19 ліпеня правядуць сумесную антытэрарыстычную трэніроўку.

Паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі. Сцвярджаецца, што трэніроўка дазволіць бакам:
“Абмяняцца вопытам, правесці зладжванне беларускіх і кітайскіх падраздзяленняў, стварыць падмурак для далейшага развіцця беларуска-кітайскіх адносін у сферы сумеснай падрыхтоўкі войскаў”.
З трохдзённым візітам у Кітаі знаходзіцца міністр замежных спраў Беларусі – Максім Рыжанкоў.






