Тут яны будуць удзельнічаць у анты-тэрарыстычных вучэннях. Сумесныя беларуска-кітайскія манеўры зʼяўляюцца, як гаворыцца ў паведамленні Міністэрства абароны «магчымасцю абмяняцца вопытам і зладзіць каардынацыю воінскіх часцей».Манэўры будуць адбывацца з 8 па 19 ліпеня.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, манеўры пройдуць у Берасцейскай вобласці. Пасля размяшчэння кітайскіх падраздзяленняў на часовых базах, якія, верагодна, будуць знаходзіцца ў некалькіх дзясятках кіламетраў ад мяжы з Польшчай, пачнуцца вучэнні, якія будуць складацца з некалькіх элементаў.
Вучэнні з удзелам вайскоўцаў Народна-вызваленчай арміі Кітая зʼяўляюцца, на думку лукашэнкаўскіх прапагандыстаў яшчэ адным элементам пабудовы саюзнага ваеннага блока, які зʼяўляецца адказам на магчымыя агрэсіўныя дзеянні з боку NATO. Начальнік Генеральнага штабу Ўзброеных сілаў Беларусі Уладзімер Купрыянюк заявіў, што вайсковая прысутнасць Альянсу на заходнім баку мяжы пастаянна павялічваецца, што варта разглядаць як рост пагрозы ўзброенага канфлікту.
«Цяперашняя сітуацыя вакол Беларусі працягвае развівацца пад уплывам негатыўных фактараў, выкліканых агрэсіўнай знешняй палітыкай Захаду ў дачыненні да Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі» – сказаў Начальнік Генеральнага штабу Ўзброеных сілаў Беларусі.






