BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусь прыбылі вайскоўцы з Кітаю, Таджыкістану і Азербайджану

Вайскоўцы з Кітаю, Таджыкістану і Азербайджану прыбылі ў Беларусь для ўдзелу ў вайсковым парадзе 3-га ліпеня.

Як паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі, сёлета ўпершыню ў вайсковым парадзе таксама возьмуць удзел вайскоўцы з Казахстану, Кіргістану, Узбекістану, а таксама курсанты расейскіх Вайсковай акадэміі супрацьпаветранай абароны і Разанскага вышэйшага паветрана-дэсантнага каманднага вучылішча.

Усяго ў парадзе возьмуць удзел 5 тысяч вайскоўцаў. Неўзабаве ў Беларусі пачнуць праводзіць з гэтымі вайскоўцамі трэніроўкі да параду, прымеркаванага да 3 ліпеня.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: МУС Беларусі