BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусь прыляцелі 11 расейскіх знішчальнікаў

Паводле інфармацыі маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», 25 чэрвеня паміж 18-й і 19-й гадзінамі з аэрадрома «Кубінка» пад Масквой на аэрадром «Баранавічы» прыляцелі 11 знішчальнікаў МіГ-29 і Су-35 Вайскова-касмічных сіл Расеі.

Самалёты ўваходзяць у склад пілатажных груп ВКС РФ «Віцязі» (Су-35) і «Стрыжы» (МіГ-29). 3 ліпеня яны будуць браць удзел у вайсковым парадзе ў Менску.